Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што адышоў па ўзнагароду да Пана святой памяці Сяргей Пупкевіч, тата Валерыя Пупкевіча, святара Ордэна сэрцанаў.
Сп. Сяргею было 54 гады. Пахавальная Імша адбудзецца 16 студзеня (аўторак) у касцёле св. Антонія Падуанскага ў Паставах у 11.30.
Выказваем шчырыя спачуванні кс. Валерыю Пупкевічу SCJ з нагоды смерці таты, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць.
Вечны адпачынак дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі. Амэн.
для друку