Адвэнтовая сустрэча моладзі ў Паставах

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае вучняў школ, прафесійных устаноў, студэнтаў ВНУ і працуючых маладых людзей на Адвэнтовую сустрэчу, якая адбудзецца 17 снежня ў Паставах пры парафіі Св. Антонія і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (г. Паставы, вул. Набярэжная, 10).

Пачатак у 14:00; заканчэнне а 20-й гадзіне.

Узрост: ад 14 гадоў.

Ахвяра за ўдзел: 5 руб.

Арганізатары просяць паведаміць аб прысутнасці да 14 снежня па тэл. +375 29 566-48-33 кс. Алег Хмылко.

Праграма:

14.00 — Прыезд і рэгістрацыя
14.45 — Прывітанне і ўступнае слова
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці і канферэнцыя
16.00 — Падрыхтоўка да св. Імшы, магчымасць споведзі
16.30 — Св. Імша;
18.00 — Аплатковая сустрэча і вячэра
19.00 — Адрацыя Найсвяцейшага Сакраманта і малітва заступніцтва
20.00 — Благаслаўленне і развітанне.

для друку для друку