Штучны інтэлект (AI) – праблема сучаснасці ці спосаб вырашэння праблем? Тэхналогіі штучнага інтэлекту ахопліваюць усё больш сфер дзейнасці, але як хрысціяніну выкарыстаць інавацыі, ці можа АІ дапамагчы ў служэнні?
На гэтыя і іншыя пытанні ўдзельнікі будуць шукаць адказы на хрысціянскай ІТ-канферэнцыі, якая пройдзе 23 лістапада ў Мінску.
Арганізатары запрашаюць да ўдзелу усіх, хто імкнецца жыць хрысціянскімі каштоўнасцямі і прафесійна развіваецца ў лічбавым асяроддзі: ІТ-спецыялістаў, стваральнікаў медыякантэнту, духавенства і тых, хто служыць і выкарыстоўвае тэхналогіі ў служэнні.
Тэма канферэнцыі «Штучны інтэлект для жыцця і служэння». Мерапрыемства пачнецца cвятой Імшой, пасля якой пройдзе серыя дакладаў ад спікераў, якія падзеляцца сваімі ведамі і досведам выкарыстання штучнага інтэлекту.
У гэтым годзе ўдзельнікаў чакае новы інтэрактыўны фармат — практычныя майстар-класы, дзе разам удзельнікі змогуць на практыцы ўжыць АІ для вырашэння задач, задаць свае пытанні. Заключнай часткай канферэнцыі стане дыскусійная панэль, дзе ўдзельнікі абмяркуюць, як тэхналогія 21 стагоддзя паўплывае на будучыню і якое месца чалавека ў ёй.
Праграма мерапрыемства:
09.00 — рэгістрацыя
10.00 — святая Імша
11.00 — «Ад вытокаў да ШІ: Падарожжа машыннага навучання і яго ўжыванне ў генерацыі выяваў і моўных мадэлях», Мікалай Канавальчук
12.00 — Даклад «Дзённік святара: выкарыстанне ШІ душпастырства і духоўнага жыцця» — ксёндз Яўгеній Шымановіч
13.00 — абед
14.30 — Паралельныя воркшопы
-
- «Блог — універсальны сродак камунікацыі», Віталій Грышкевіч
- «AI у праслаўленні або калі хочаш спяваць, але не ўмееш», Мікалай Буры
- «Як тэставаць API выкарыстоўваючы AI. досвед праекта imsha.by?», Андрэй Місан, Віктор Місан
- «Блог — універсальны сродак камунікацыі», Віталій Грышкевіч
16.00 — Даклад «Не LLM адзіным: хAI і Семантычены Асацыятыўны Камп’ютар як будучыня зразумелага ШІ», Томас Грунэвальд
17.00 — Дыскусійная панэль «AI in Our Side?» Андрэй Місан, кс. Андрэй Рылко, Томас Грунэвальд
18.00 — Час для нэтворкінга
Арганізатары запрашаюць да ўдзелу для абмеркавання і абмену ведамі, а таксама пошука новых шляхоў для служэння з дапамогай тэхналогій.
Рэгістрацыя абавязковая на сайце it4christ.by>>.
Як прайшла першая хрысціянская ІТ канферэнцыя можна паглядзець тут >>
для друку