Абвяшчае Евангелле за тысячы кіламетраў ад радзімы. Жыццё ксяндза з Індыі ў беларускай глыбінцы

У Ляхавіцкім раёне, у каталіцкай парафіі вёскі Дарава трэці месяц служыць святар з Індыі. Харалд Джуда Менезес з хрысціянскай сям’і, з дзяцінства марыў прысвяціць сябе веры. Скончыўшы семінарыю, быў накіраваны на служэнне ў Расію. Там правёў 20 гадоў. Цяпер новы этап, якому айцец з ордэну вербістаў рады. Тым больш, што парафіяне прынялі замежніка як роднага., паведамілі ў праграме «Беларусь.Навіны».

Яшчэ год таму ксёндз Харалд нават не ведаў аб існаванні беларускай мовы, а сёння на мове чытае малітвы. У беларускую глыбінку прыехаў у снежні, каб несці вернікам слова Божае. Парафіяне святара з Азіі сустрэлі прыязна. Па-руску кажа, беларускі вучыць, казанні мудрыя. Чым не пастыр?

Валянціна Латыш, парафіянка касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Дарава:

— Тут такая незвычайная парафія. Прыход вельмі цёплы, хатні, сямейны. І кожнага ксянза мы прымаем як чальца сям’і. У нас служаць святары ордэна вербістаў. Гэта місіянеры, якія працуюць па ўсім свеце. І нам вельмі пашчасціла з гэтым, таму што ў ордэне служаць незвычайныя людзі. То бок, гэта людзі, якія прынеслі нам такое незвычайнае цяпло, паразуменне.

І касцёл, і беларуская глыбінка, і людзі — за час служэння ў Ляхавіцкім раёне толькі прыемныя ўражанні. За выключэннем зімы. Такіх халадоў у нашых шыротах святар не чакаў. Хаця марозам «паўднёвага» ксяндза не спалохаеш: шмат гадоў служыў у парафіі на Далёкім Усходзе. А там слупок тэрмометра часам і мінус 50 паказваў.

Харалд Джуда Менезес, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Дарава:

— Многія сказалі, што доўга такой зімы не было. Я таксама думаю: купіць новае цёплае адзенне ці не купіць. Даходжу да крамы, а можа пачакаю, пройдзе ўсё гэта. Зіма або надвор’е — гэта ўсе знешнія абставіны. Галоўнае — народ. Калі б народ не прыняў, а было б цеплыня і ўтульна, гэта таксама не мае ніякага сэнсу.»

У Беларусі ксёндз Харалд раней бываў. Наведваў святыні. Тады ўразіўся колькасцю вернікаў і тым, як у краіне будуюць новыя і аберагаюць старажытныя храмы. Родная Індыя — таксама шматканфесійная краіна, але там, кажа святар, вера — камень спатыкнення і нагода для варожасці. У Беларусі ўсё інакш.

для друку для друку