24 кастрычніка 2026 года ў Валкалаце адбудзецца пятае агульнадыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чысцовым, якія існуюць у парафіях Віцебскай дыяцэзіі.
Праграма:
10.00-10.15 — з’езд, прывітанне;
10.30 – 11.00 – пытанні святару;
11.00 — супольная малітва Апостальства
11.15 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта,
— магчымасць споведзі;
12.00 — канферэнцыя (кс. Андрэй Януль);
13.00 — святая Імша;
— абед і раз’езд.
Шчыра просім паведаміць аб колькасці ўдзельнікаў да 17 кастрычніка.
Кантактная інфармацыя: +375(33) 329-91-62 — кс. Славамір Самковіч, душпастыр груп АДДЧ Віцебскай дыяцэзіі.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!