З 29 ліпеня па 1 жніўня ў Браславе адбудзецца Х Дыяцэзіяльная Сустрэча Моладзі. Падобна як некалькі апошніх год, моладзь будзе сустракацца ў двух групах: малодшая (10-11 класы) і старэйшая (пасля школы).
У праграме прадугледжаны катэхэзы на тэму “паслухмяныя Богу”, Святая Імша, споведзь, размовы, а таксама канцэрт хрысціянскага гурта “РЫБЫ”, які многім запамятаўся з мінулай сустрэчы.
На сустрэчу запрашаецца моладзь Віцебскай дыяцэзіі, а таксама моладзь іншых дыяцэзій.
Абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца да 26 ліпеня па тэлефонах:
с. Таццяна +375 (29) 558 46 25;
с. Наталля +375 (33) 677 50 81;
а. Станіслаў +375 (29) 710 50 37
ПЛАН СУСТРЭЧЫ МОЛАДЗІ
СЕРАДА (29 ліпеня)
12.00 РЭГІСТРАЦЫЯ + АБЕД;
15.00 КАТЭХЭЗА І;
16.00 СВЯТАЯ ІМША;
17.30 КАТЭХЭЗА ІІ;
19.00 ВЯЧЭРА;
20.00 РАЗМЕРКАВАННЕ НА НАЧЛЕГ.
ЧАЦВЕР (30 ліпеня)
08.00 СНЯДАННЕ;
09.00 РАНІШНЯЯ МАЛІТВА;
10.00 КАТЭХЭЗА ІІІ;
11.00 КАТЭХЭЗА ІV;
13.00 СВЯТАЯ ІМША;
14.00 АБЕД;
15.00 – 17.00 ВЯНОЧАК ДА БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ, АДАРАЦЫЯ, СПОВЕДЗЬ;
17.00 ПРАЦА Ў ГРУПАХ;
18.00 ВЯЧЭРА;
19.30 КАНЦЭРТ ХРЫСЦІЯНСКАГА ГУРТА “РЫБЫ”
ПЯТНІЦА (31 ліпеня)
08.00 СНЯДАННЕ;
09.00 РАНІШНЯЯ МАЛІТВА;
10.00 КАТЭХЭЗА V;
11.00 КАТЭХЭЗА VІ;
13.00 СВЯТАЯ ІМША;
14.00 АБЕД;
15.00 – 17.00 ВЯНОЧАК ДА БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ, АДАРАЦЫЯ, СПОВЕДЗЬ;
17.00 ПРАЦА Ў ГРУПАХ;
18.00 ВЯЧЭРА;
20.00 МАЛІТВА НА ЗАКАНЧЭННЕ ДНЯ, СПОВЕДЗЬ.
СУБОТА (1 жніўня)
08.00 СНЯДАННЕ;
09.00 РАНІШНЯЯ МАЛІТВА;
10.00 КАТЭХЭЗА VІІ;
11.00 СВЯТАЯ ІМША;
12.30 АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМАНТУ;
13.00 АБЕД, ЗАКАНЧЭННЕ.
а. Аляксандр Жарнасек МІС
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!