Росіца запрашае: урачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў марыянаў

Айцы марыяне запрашаюць вернікаў на штогадовыя ўрачыстасці ў Росіцы, якія адбудуцца 31 ліпеня – 1 жніўня. Гэта асаблівы час, калі мы разам успамінаем подзвіг веры благаслаўлёных мучанікаў – айцоў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якія разам з вернікамі прынялі мучаніцкую смерць падчас Другой сусветнай вайны.

Росіца – гэта не проста вёска на поўначы Беларусі, ля самай мяжы з Латвіяй. Гэта месца, дзе гісторыя пераплятаецца з вечнасцю, дзе кроў мучанікаў стала насеннем хрысціянскай веры. 

Праграма ўрачыстасцяў у Росіцы (31.07 – 1.08)

31 ліпеня (пятніца)

18:00 – Імша для пілігрымаў
19:00 – Вячэра для пілігрымаў
20:00 – Акафіст росіцкім мучанікам
21:00 – Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, Святы Ружанец
22:00 – Канферэнцыя
22:30 – Малітва праслаўлення

1 жніўня (субота)

00:00 – Урачыстая Святая Імша
02:00 – Працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа
03:00 – Росіцкі крыжовы шлях
07:30 – Літургія ўсходняга абраду
08:30 – Сняданак
10:00 – Святая Імша на заканчэнне ўрачыстасці
12:00 – Абед

Важна! Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, таму пры сабе абавязкова мець пашпарт.

Для тых, хто жадае прайсці духоўны шлях разам з іншымі пілігрымамі, арганізуюцца пешыя пілігрымкі з Полацка (28 ліпеня) і Друі (29 ліпеня) ў Росіцу. Вырашэнне прайсці гэтымі сцяжкамі – гэта нагода для малітвы, разважанняў і ўнутранага абнаўлення перад святам.

Запрашаем усіх вернікаў і тых, хто шукае духоўнага ўмацавання, наведаць гэтае святое месца. Няхай супольная малітва каля магілы мучанікаў стане для кожнага з нас крыніцай надзеі і сілы.

для друку для друку