Францыя: таямніцу споведзі парушаць не абавяжуць

1 чэрвеня 2026 г., незадоўга да поўначы, парламентарыі аднагалосна ўхвалілі законапраект, накіраваны на лепшую абарону непаўналетніх у школах і пазашкольных установах. Яны таксама адхілілі абмежаванне таямніцы споведзі.

Французскі парламент адазваў прапанову аб абмежаванні таямніцы споведзі ў рамках барацьбы з сексуальным гвалтам у школах. Законапраект, прыняты на гэтым тыдні, выключыў таямніцу споведзі са спісу. Больш за тое, падчас парламенцкіх дэбатаў прадстаўнік урада прызнаў, што ананімнасць з’яўляецца неабходнай умовай свабоды выказвання меркаванняў.

Няправільнае разуменне споведзі

Біскуп Мацье Ружэ, адказны за адукацыю ў Канферэнцыі біскупаў Францыі, выказаў задавальненне парламенцкім рашэннем. Ён падкрэсліў, што ранейшае патрабаванне абмежаваць таямніцу споведзі вынікае з няправільнага разумення гэтага сакраманту. Біскуп Ружэ спаслаўся на справаздачу незалежнай камісіі, якая расследавала выпадкі сексуальнага гвалту ў Касцёле ў Францыі. Камісія прыйшла да высновы, што споведзь часам з’яўляецца месцам гвалту — але не з-за таямніцы, а хутчэй з-за неналежных паводзін спаведніка.

Гэта магчымасць пагаварыць пра перажытае.

Тым часам, як высвятляецца, сама споведзь можа быць магчымасцю ўпершыню прызнацца камусьці ў перанесенай крыўдзе.

Аднак біскуп Ружэ падкрэсліў, што важна строга захоўваць саму сутнасць споведзі. Яе мэта — не тэрапеўтычная размова, а магчымасць атрымаць сакраментальнае прабачэнне ў рамках строгай канфідэнцыяльнасці. У такім разуменні гэта адно з праяў рэлігійнай свабоды.

Спаведнік павінен заахвочваць да размовы па-за споведдзю.

Аднак, калі пенітэнт падчас споведзі ўздымае пытанні, якія выходзяць за рамкі сакраманту, спаведнік павінен запрасіць яго да размовы па-за строгімі рамкамі споведзі. Французскія святары і семінарысты навучаюцца ў гэтым духу. Гэта таксама рэкамендацыі «Хартыі для спаведнікаў», зацверджанай Канферэнцыяй біскупаў Францыі. Дакумент таксама прадугледжвае прызначэнне ў кожнай дыяцэзіі спецыяльнай асобы, адказнай за пастаянную фармацыю спаведнікаў, сказаў біскуп Ружэ ў інтэрв’ю газеце «La Croix».

credo.pro
Пераклад Марыны Ткач

для друку для друку