Салезіяне запрашаюць у 25-ю салезіянскую моладзевую евангелізацыйную пілігрымку

Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка запланавана з 28 чэрвеня па 3 ліпеня. Завершыцца яна ўрачыстасцю ў гонар Маці Божай Будслаўскай ў Будславе.

Ужо 25-ы раз мы разам вырушым у дарогу да Маці Божай Будслаўскай! Запрашаем цябе стаць часткай гэтай асаблівай пілігрымкі — часу малітвы, радасці, сустрэч, падтрымкі і супольнага шляху.

Калі вы жадаеце ўдзельнічаць у пілігрымцы, вам павінна быць ад 14 да 35 год і вы павінны валодаць пэўным узроўнем здароўя, якое дазволіць вам ісці пешшу шэсць дзён запар.

Пры сабе неабходна мець: зручны абутак, заплечнік, рэчы асабістай гігіены, посуд, спальнік, дажджавік, палатку ці месца ў палатцы сябра.

Асаблівым чынам нагадваем пра сціплы стыль адзення падчас пілігрымкі.

Каб прыняць удзел у пілігрымцы, трэба абавязкова зарэгістравацца анлайн па спасылцы:

Рэгістрацыя на #СМЕП25

Рэгістрацыя трывае да 14.06.2026 уключна.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефоне:  +37529 122-32-44 (кс. Алег Каралёў SDB)

для друку для друку