Эфект Льва ў Італіі: давер да Касцёла расце, дыстанцыя скарачаецца

Апошняе апытанне грамадскай думкі, падрыхтаванае вядомым сацыялагічным агенцтвам SWG, паведамляе, што праз год пасля абрання Папы Льва XIV успрыманне Каталіцкага Касцёла ў італьянскім грамадстве дэманструе прыкметы аднаўлення жыццяздольнасці. Апытанне было праведзена ў сярэдзіне мая 2026 года, праз год пасля абрання новага Папы.

Рост даверу да Касцёла

Згодна з апытаннем, працэнт людзей, якія ідэнтыфікуюць сябе як католікі, дасягнуў 64%, што з’яўляецца павелічэннем у параўнанні з папярэднімі гадамі і паступовым аднаўленнем пасля спаду, які назіраўся падчас пандэміі. У той жа час колькасць людзей, якія выказваюць негатыўныя пачуцці або дыстанцыю ў адносінах да Касцёла, памяншаецца, у той час як пазітыўнае ўспрыманне расце. Касцельная супольнасць разглядаецца як сіла, здольная выказаць бачанне свету, адрознае ад дамінуючага, і аднавіць моцную ідэнтычнасць, якую яна павольна губляла.

Таксама на эмацыйным плане, у параўнанні з 2023 годам, узмацняюцца такія пачуцці, як давер і ўдзячнасць да Касцёла, у той час як расчараванне і абыякавасць памяншаюцца.

Пазітыўны вобраз Папы і вобраз Касцёла

У гэты кантэкст упісваецца вобраз Папы Льва XIV, які ў вачах італьянскай грамадскасці ў значнай ступені пазітыўны Праз дванаццаць месяцаў пасля пачатку яго пантыфікату амаль палова італьянцаў выказвае станоўчае меркаванне пра Папу, у той час як працэнт негатыўных меркаванняў застаецца нізкім. Эмоцыі, якія часцей за ўсё асацыююцца з цяперашнім пантыфікатам, — гэта надзея (39%), давер (35%) і мір (29%), што сведчыць пра шырока распаўсюджанае ўспрыманне Льва XIV як надзейнага аўтарытэта.

Апытанне паказвае, што прыхільнасць Папы Льва XIV міру ў бягучых канфліктах і яго рашучая пазіцыя па міжнародных пытаннях спрыялі ўмацаванню падтрымкі Папы, дэманструючы лідарства, якое ўспрымаецца як цвёрдае і адпавядае хрысціянскаму пасланню.

idziemy.pl
Пераклад Марыны Ткач

для друку для друку