Дзясяткі касцёлаў па ўсёй Польшчы ўжо падалі заяўку да ўдзелу ў штогадовай акцыі «Ноч споведзі», якая арганізуецца перад Вялікаднем. Большасць касцёлаў далучацца да ініцыятывы ў Вялікі чацвер і Вялікую пятніцу. У многіх з іх святары будуць спавядаць усю ноч.
Ініцыятыва «Ноч споведзі» з’яўляецца адказам на духоўныя патрэбы сучаснага чалавека і ўзрастаючы тэмп жыцця.
Ноччу споведзі могуць скарыстацца не толькі занятыя людзі, але і тыя, хто жыве за мяжой і прыязджае ў Польшчу перад Вялікаднем, каб правесці свята са сваімі роднымі.
deon.pl
Пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
