46-я нацыянальная пілігрымка абаронцаў чалавечага жыцця ў санктуарый Ясна Гура адбылася 21 сакавіка. Абаронцы жыцця звярнуліся да ўрада з просьбай забяспечыць выкананне канстытуцыйнага права на жыццё, а таксама заклікалі заблакаваць планы па ўвядзенні абавязковай «санітарнай адукацыі» і аднавіць «адукацыю ў галіне сямейнага жыцця».
Нацыянальная пілігрымка абаронцаў чалавечага жыцця ў Ясную Гару — адно з найбуйнейшых штогадовых сходаў супольнасці па абароне жыцця ў Польшчы — час супольнай малітвы, сведчанняў і разважанняў аб абароне чалавечага жыцця ад зачацця да натуральнай смерці.
Пасля св. Імшы ў капліцы цудадзейнага абраза, якую ўзначаліў арцыбіскуп Вацлаў Дэпо, мітрапаліт Чэнстахоўскі, пілігрымы сабраліся ў зале святога Яна Паўла II, каб паслухаць некалькі лекцый і сведчанняў. Падчас пілігрымкі таксама былі арганізаваны моладзевыя і акадэмічныя конкурсы, арганізаваныя Асацыяцыяй.
Напрыканцы было зачытана пасланне 46-й нацыянальнай пілігрымкі Абаронцаў чалавечага жыцця. Яно ўключала зварот да ўрада Рэспублікі Польшча з просьбай забяспечыць павагу да канстытуцыйнага права на жыццё, заклік заблакаваць планы ўвядзення абавязковай «Санітарнай адукацыі» і аднаўлення «Адукацыі ў галіне сямейнага жыцця» і запрашэнне да ўдзелу ў «Нацыянальным маршы за жыццё», які адбудзецца 19 красавіка 2026 года.
idziemy.pl
Пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!