У Сен-Нікаля-дэ-Порт у Латарынгіі, спрабавалі падпаліць манументальную гатычную базіліку Святога Мікалая. Пажар быў патушаны дзякуючы хуткай рэакцыі парафіяніна, які ўвайшоў у задымлены касцёл.
Па словах мэра горада, гаворка ідзе пра свядомую спробу падпалу. Як паведамляе La Croix, пажар быў лакалізаваны ў двух месцах. Былі падпаленыя груды паперы. Дзякуючы хуткай рэакцыі пажар быў патушаны.
«Матэрыяльная шкода нязначная, але мы ў жаху. Базіліка — гонар жыхароў Портуа і ўсёй Латарынгіі», — сказаў мэр Люк Бінсінгер.
Манументальная базіліка Святога Мікалая была пабудавана ў XV і XVI стагоддзях. Яна размешчана ў некалькіх кіламетрах на поўдзень ад Нансі. Падчас Другой сусветнай вайны яна атрымала сур’ёзныя пашкоджанні. З 1983 па 2005 гады святыня была цалкам адноўлена.
Паводле deon.pl
Пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
