У Ватыкане існуе традыцыя: Папа дасылае асабіста падпісаныя паштоўкі з пажаданнямі на Вялікдзень і Каляды. Іх адрасатамі з’яўляюцца ў асноўным супрацоўнікі і пенсіянеры Ватыкана.
Паштоўкі ўпрыгожаны рэпрадукцыямі сакральных тэм, галоўным чынам карцінамі з ватыканскай калекцыі, тэматыка якіх звязана з пэўным святам.
Папа Леў XIV падтрымаў гэтую традыцыю, загадаўшы стварыць калядную паштоўку. На адным баку — рэпрадукцыя мазаікі 1955 года італьянскага мастака Альберта Сальеці, якая адлюстроўвае пакланенне мудрацоў.
На другім баку — папскі герб, а пад ім — тэкст, напісаны самім Папам.
Калядным віншаваннем Святога Айца сталі словы яго папярэдніка: «Нараджэнне Госпада — гэта нараджэнне міру» (св. Леў Вялікі, Пропаведзь 26). Пад тэкстам — подпіс Папы Льва XIV і дата: Каляды 2025 года, Юбілейны год.
niedziela.pl
Пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!

