Крыжовы шлях вуліцамі Шаркаўшчыны на заканчэнне рэкалекцый. Фотафакт

З 18 па 20 сакавіка ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне прайшлі велікапосныя рэкалекцыі. Па запрашэнні айцоў сэрцанаў, якія там служаць, абвясціць Божае слова і дапамагчы яшчэ больш падрыхтавацца да Велікодных святаў, прыехаў кс. Павел Ярашэвіч, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пружанах (Пінская дыяцэзія).

У апошні трэці дзень рэкалекцый па вуліцах Шаркаўшчыны вернікі прайшлі Крыжовым шляхам, несучы на плячах вялікі драўляны крыж. Жанчыны і мужчыны, моладзь і святары неслі па чарзе сімвал збаўлення па вуліцах роднага мястэчка.

Марына Сінкевіч, тэкст і фота
Леанід Юрык, фота

для друку для друку