Дзень засяроджання для дзяўчат (15+) пройдзе ў Наваполацку

Сёстры з супольнасці Змёртвыхпаўстання Пана, якія нясуць служэнне ў Наваполацку, запрашаюць на дзень засяроджання дзяўчат, пачынаючы з 15-гадовага ўзросту.

Сустрэча пройдзе 23–24 лютага пры кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак і будзе прысвечана тэме «Цішыня».

Пачатак — 23 лютага (пятніца), 20.00.

Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 (29) 812 26 24 — сястра Магдалена.

Адрас: г. Наваполацк, вул. Якуба Коласа, 52.

Арганізатары просяць удзельніц узяць з сабой Біблію.

catholic.by

для друку для друку