Затрыманы ў 2022 годзе біскуп Матагальпы, а таксама біскуп Сіуны, два семінарыста і пятнаццаць святароў былі вызвалены з турмы. Гэта пацвердзіў урад Нікарагуа.
Дзевятнаццаць прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла, сярод якіх біскуп Раланда Альварэс, біскуп Ісідор дэль Кармэн Мора Артэга, два семінарысты і пятнаццаць святароў, былі вызваленыя з турэмнага зняволення. Навіна, распаўсюджаная мясцовымі СМІ, была пацверджана ўрадам Нікарагуа. За выключэннем аднаго чалавека, які застаўся ў Венесуэле, усе яны прыбылі 14 студзеня 2024 года ў другой палове дня ў Рым. Іх прымае Святы Пасад.
Мансеньёр Альварэс, біскуп Матагальпы і апостальскі адміністратар дыяцэзіі Эстэлі, быў асуджаны на 26 гадоў турэмнага зняволення і знаходзіўся ў турме з лютага 2023 года. Да гэтага ён утрымліваўся пад хатнім арыштам. Біскуп Мора быў арыштаваны ў снежні 2023 года.
1 снежня 2024 года, падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, Папа Францішак прызнаўся ў сваёй заклапочанасці сітуацыяй у Нікарагуа, заклікаўшы да “шляху дыялогу, каб пераадолець цяжкасці».
У кастрычніку 2023 года з турмы былі вызваленыя дванаццаць нікарагуанскіх святароў. Святы Пасад прыняў іх у Рыме.
Марыя Валодзіна, беларуская рэдакцыя Vatican News
