Надзвычайная падзея адбылася ў Ватыкане 6 лістапада 2023 года ўвечары. Да Папы прыехала сям’я з Украіны. Яны прывезлі сваё малодшае, 13-е дзіця, з просьбай ахрысціць яго. І Папа зрабіў гэта.
Усё арганізаваў біскуп Леон Дубраўскі, пастыр Камянецкай дыяцэзіі. Ён прызнаўся, што такое жаданне ў яго было і раней, але дагэтуль не ўдалося рэалізаваць задуманага.
“Я вырашыў, што буду хрысціць кожнае 5, 6, 7, 8, 9, 10 і 11-е дзіця, а Папа ахрысціць 12-е. І гэта ўрэшце адбылося. (…) Вы ўяўляеце, якая гэта падзея для сям’і? Гэта такое шчасце, што амаль уся сям’я прыехала сюды. Яны назвалі дзіця Захарам Францішкам, у гонар Папы, які яго ахрысціў», — сказаў біскуп Дубраўскі.
У інтэрв’ю Vatican News іерарх падкрэсліў, што жыццё такіх сем’яў з’яўляецца вельмі моцным знакам для іншых. “Мы шмат гаворым, а свет патрабуе сведчання, свет патрабуе сведак веры. І тое, што адбылося, – гэта сведчанне для нашых сем’яў, для краіны, для ўсіх, што трэба быць адкрытым да жыцця, нельга замыкацца ў сабе. Гэтая маці, якая нарадзіла 13-е дзіця, яна аддае сябе, не канцэнтруецца на сабе. А сёння людзі проста хочуць браць і браць – і скардзяцца (…). А тут трэба ўкладаць”, — заўважыў біскуп Дубраўскі.
Кс. Аляксандр Амяльчэня — беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!