Легендарны футбаліст Раналду прыняў сакрамант хросту

Легендарны бразільскі футбаліст Раналду, а дакладней Раналду Луіс Назарыю дзі Ліма, быў ахрышчаны ў Каталіцкім Касцёле. «Сёння асаблівы дзень. Я ахрышчаны!» — напісаў 46-гадовы футбаліст на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram.

Ён прызнаўся, што хрысціянская вера заўсёды была фундаментальнай часткай яго жыцця з дзяцінства — нават калі ён яшчэ не быў ахрышчаны.

«Дзякуючы сакраманту хросту я сапраўды адчуваю сябе абноўленым як дзіця Божае — па-новаму, больш свядома і глыбей», — адзначыў ён.

У сваім паведамленні ў Instagram а. Фабіё дэ Мэла, які ўдзяліў сакрамант хросту, падзяліўся публікацыяй Раналду і напісаў: «Мой дарагі сябар, дзякуй, што даверыў мне такі важны момант у сваім жыцці!»

Да таго часу калі Раналду яшчэ не быў ахрышчаны, ён меў сувязь з каталіцкім касцёлам у мінулым. Яго суайчыннік Пеле аднойчы падарыў Папу Францішку сваю футбольную форму, а Раналду — футбольны мяч з яго подпісам, які зараз знаходзіцца ў Ватыканскім музеі.

У сваім паведамленні ўсацыяльнай сетцы Instagram Раналду таксама глядзіць у будучыню і заяўляе: «Я аднаўляю сваё абавязацельства ісці шляхам дабра, па ўласнай волі, у веры ў любоў Езуса Хрыста, у любові да бліжняга».

Паводле deon.pl
Фота: Instagram
пераклад Марыны Ткач

 

для друку для друку