У Слоніме пройдзе турнір па міні-футболе «Памяці святога Яна Паўла II»

28 жніўня ў Слоніме адбудзецца XIX ​​турнір па міні-футболе “Памяці святога Яна Паўла II”. Да ўдзелу запрашаюцца каманды рыма-каталіцкіх парафій з усёй Беларусі.

Удзельнікі падзяляюцца па ўзросце на дзве катэгорыі: малодшая (вучні 8-11 класаў), старэйшая (ад 17 гадоў).

Кожнай камандзе неабходна запоўніць і засведчыць подпісам і пячаткай пробашча заяўку і даслаць у электронным выглядзе на адрас a-malafei@mail.ru або прывезці с сабой. Падчас рэгістрацыі кожны ўдзельнік павінен мець пашпарт альбо яго ксеракопію.

Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі ў адной катэгорыі – 8 чалавек.

Усе футбольныя матчы будуць праходзіць на полі са штучным пакрыццём стадыёна ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” (пляцоўкі 20х40 м).

Падчас гульні на полі могуць знаходзіцца 4 палявыя гульцы і адзін брамнік. Замены – неабмежаваная колькасць.

Час гульні – два таймы па 10 хвілін.

Праграма турніру:

  • 09.00 – прыезд каманд (касцёл св. апостала Андрэя, Слонім, плошча Льва Сапегі, 1);
  • 10.00 – святая Iмша (касцёл св. апостала Андрэя, Слонім, плошча Льва Сапегі, 1);
  • 11.30 – футбол (пачатак спаборніцтваў на групавой стадыі, стадыён ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”);
  • 13.30-14.00 – абед (стадыён ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”);
  • 14.00-17.30 – футбол (стадыён ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”);
  • 18.00 – уручэнне ўзнагарод.

Запісацца можна да 20 жніўня па тэлефонах:

+375 29 319 54 65 Velcom,

+375 33 624 35 22 МТС — 

кс. Артур Малафей, арганізатар

Grodnensis.by

для друку для друку