Што робіць манах у тэлешоў «MasterChef»? Вельмі добра гатуе і евангелізуе

Брат Маркас Гарсія ў папулярным тэлешоў паказаў, што ўмее не толькі выдатна гатаваць. Сваім гумарам і манерай быцця ён пакарыў суддзяў, і гледачоў. І ён выкарыстаў гэта, каб сведчыць!

Некалькі месяцаў таму ніхто не ведаў Маркаса Гарсію. Сёння ў яго больш за 55 тысяч падпісчыкаў у Instagram! Яшчэ тысячы з вялікім хваляваннем сачылі за ўдзелам венесуэльскага дамініканца ў папулярным кулінарным тэлешоў. Што ён рабіў у іспанскай версіі «MasterChef»?

З самага пачатку і суддзі, і астатнія ўдзельнікі праграмы былі здзіўлены тым, што ў ёй прымае ўдзел манах. Ён наважыўся пакінуць манастыр і, акрамя таго, умее гатаваць, – пракаментавалі яны. А брат Маркас даказаў, што Бог дае нам розныя таленты, адным з якіх можа быць менавіта кулінарыя. І мы павінны выкарыстоўваць гэтыя дары, каб дапамагаць іншым і набліжаць іх да Яго.

Манах выклікаў вялікае ўражанне на журы і прыхільнікаў праграмы. Ён захапіў іх сваёй манерай і гумарам. Калі брат Маркас пакінуў тэлешоў, яны казалі, што ён «хрысціянін 21-га стагоддзя».

Евангелізацыя праз кулінарыю

Калі нам удаецца паказваць сваю веру ў офісе, у краме, дзе б мы ні знаходзіліся, то чаму б нам не зрабіць гэта па тэлебачанні? Гэта не самае простае, але рэцэпт брата Маркаса заключаўся ў тым, каб усміхацца і ставіцца да іншых як да братоў і сясцёр. І, вядома ж, добра і сумленная працаваць, бо, зробленая з любоўю, падобна на малітву да Бога.

Напачатку тэлешоў не ўсе ўдзельнікі змаглі знайсці сябе ў спаборніцтве з манахам. Яны шмат разоў крытыкавалі яго і не хавалі таго, што думаюць пра яго і пра хрысціян.

Аднак сітуацыя кардынальна змянілася. Калі Маркас Гарсія пакінуў шоў, усе казалі, што ён адважны і выдатны чалавек. Манах прымусіў іх у пэўнай ступені змяніць свае погляды на Касцёл і хрысціян. Магчыма, гэта пазітыўнае паведамленне распаўсюдзіцца і на аўдыторыю праграмы, ці яшчэ далей.

Хрысціянін не можа быць сумным

Манах у іспанскім версіі тэлешоў «MasterChef» даў усім хрысціянам выдатны прыклад таго, як трэба сведчыць пра Хрыста ў XXI стагоддзі. Ён паказаў, што нам ніколі не павінна быть сумна. Важна, як сказаў брат Маркас, памятаць, што кожны, каго мы сустракаем, — гэта благаслаўленне і дар Бога.

pl.aleteia.org
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку