Айцы cэрцане запрашаюць у пілігрымку

З 28 па 30 чэрвеня 2023 года адбудзецца пешая пілігрымка з Пастаў у Будслаў. Традыцыйна ўжо арганізацыяй трохдзённай пілігрымкі займаюцца айцы сэрцане.

Калі хочаце разам з намі маліцца, слухаць цікавыя канферэнцыі, а таксама спаткаць новых сяброў, тады сардэчна запрашаем з намі ў шлях да Маці.

Уся падрабязная інфармацыя і запіс: +37533 672-75-36 — кс. Эдуард Сінкевіч SCJ

дк. Аляксандр Пятліцкі SCJ

для друку для друку