ЗША: у наступным годзе адбудзецца вялізная эўхарыстычная працэсія-пілігрымка

«Гэта будзе адна з самых вялікіх эўхарыстычных працэсій у гісторыі», — гаворыцца ў апісанні да карты Нацыянальнай Эўхарыстычнай Пілігрымкі.

Як інфармуе opoka.org.pl, у Пяцідзесятніцу наступнага года, 19 мая 2024 г., з чатырох пунктаў у чатырох кутках Злучаных Штатаў Найсвяцейшы Сакрамант рушыць, а за ім вернікі, і нарэшце дасягне Індыянапаліса на Х Нацыянальны Эўхарыстычны Кангрэс, які адбудзецца пазней у ліпені паміж 17 і 21 чыслом.

Фрагменты дарогі, якая перасякае населеныя пункты, будуць пераадольваць поўным шэсцем працэсіі — з балдахінам, асістай, песнямі. У іншых пунктах святар або дыякан будуць несці цела Хрыста ў менш урачыстай форме, а на самых складаных участках будуць задзейнічаны аўтамабілі — у тым ліку спецыяльны белы электрамабіль з падрыхтаваным спецыяльна для гэтага выпадку месцам для манстранцыі.

Чатыры сцежкі названы святымі. Першы, які вядзе на поўнач ад вытокаў Місісіпі на возеры Ітаска, прысвечаны Марыі. Іншы, з Нью-Хейвена, штат Канэктыкут, названы ў гонар Элізабэт Сетан, першай кананізаванай грамадзянкі ЗША. З поўдня, пачынаючы з Браўнсвіля ў Тэхасе пройдзе шлях Хуана Дыега, карэннага амерыканца, якому аб’явілася Маці Божая. Нарэшце, заходні маршрут пачнецца з Сан-Францыска пад імем Juniper Serra, святога евангелізатара Каліфорніі з васемнаццатага стагоддзя. Працягласць апошняга маршруту складае каля 3,5 тыс. км.

Вернікаў запрашаюць далучыцца да працэсійнай пілігрымкі ў любым месцы. Яны часта разглядаюць гэта як «магчымасць хадзіць з Панам», — адзначае 65-гадовы Майк Ваўра, які плануе прысутнічаць на мерапрыемстве са сваёй жонкай. «Гэта проста дае людзям магчымасць убачыць Езуса, якога мы ведаем і любім», — дадае ён.

Таму многія католікі ў ЗША рыхтуюцца прыняць удзел у гэтай незвычайнай ініцыятыве. Ён уваходзіць у т.зв эўхарыстычнае адраджэнне, распачатае ў 2020 г. Канферэнцыяй мясцовага епіскапату. Як піша італьянскі штодзённік Avvenire, гэта рэакцыя на заняпад веры ў гэтай краіне ў рэальную прысутнасць Хрыста ў Найсвяцейшым Сакраманце. Паводле даследавання Даследчага цэнтра ў 2019 годзе, толькі 31 % дэклараваных католікаў верылі, што Езус сапраўды прыходзіць у сваім Целе праз Эўхарыстыю. Астатнія бачылі тут толькі нейкі сімвалізм. Адсюль і рух эўхарыстычнага адраджэння, які распачаў шэраг ініцыятыў на мясцовым узроўні і ва ўсіх Злучаных Штатах, каб паглыбіць разуменне гэтай праўды веры і пашырыць пабожнасць да Найсвяцейшага Сакраманту.

Пераклад Марыны Сінкевіч

для друку для друку