Маёвая сустрэча святароў і манахінь Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Марыйным санктуарыі

11 мая ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне адбылося душпастырскае спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі.

Сустрэча распачалася з канферэнцый для ксяндзоў і манахінь. Доктар маральнай тэалогіі, пробашч з Глыбокага кс. Мікалай Ціхановіч падзяліўся духоўным і містычным вопытам прыватным аб’яўленняў у служэнні экзарцыста і сведчаннем свайго сыноўства з Маці Марыяй. Святар распавёў, што ў 2017 годзе ў гэтай святыні, калі адзначаўся стагадовы юбілей фацімскіх аб’яўленняў, ён нанова і цалкам даручыў сябе Маці Божай і з таго моманту распачаліся яго блізкія адносіны з Багародзіцай.

 

Кс. Мікалай паразважаў над зацытаваным урыўкам малітоўнага дзённіка «In Sinu Jesu» аднаго ірландскага святара, якому ў цішыні Эўхарыстычнай адарацыі прамаўляў Гасподзь:

«Каждый священник и семинарист должен посвятить себя Непорочному Сердцу Моей Матери. Без Моей Матери они рискуют стать теплыми, а затем холодными. Без Неё они уступят греховным привычкам и будут слишком слабы, чтобы подняться, когда упадут. Без Неё в их жизнях не будет радости, нежности, сладости и теплоты, которыми Ее Непорочное Сердце наполняет души тех, кто посвящает себя Ей.

Люби Мою Матерь и расскажи об этом другим. Не бойся, ты не можешь слишком сильно любить Мою Матерь. Твоя любовь к Моей Матери никогда не приблизится к Моей в Её нежности, сыновней преданности и внимании ко всем желаниям Её Сердца. Я любил Свою Матерь и Своей жизнью говорил о Её любви. Прежде всего Я помог Моим апостолам полюбить Её: любя Её, они возрастали и в любви ко Мне. После Моего вознесения они собрались возле Неё, как возле источника огня и света. Так они готовились принять излияние Святого Духа в день Пятидесятницы.

Священник по Сердцу Моему будет всем сердцем любить Мою Матерь. Священник по Сердцу Моему будет исполнять все желания Моей Матери; он будет слушать Её и следовать Её советам. Посвящение священников и семинаристов Непорочному Сердцу Моей Матери избавит Церковь от злоупотреблений, опозоривших Моё священство и всю Церковь. С высоты Креста Я видел всех Моих священников до скончания века, и им Я сказал: «Се, Матерь твоя!»»

(6 лістапада 2011 г., с. 263)

Прамоўца заахвоціў братоў у святарстве перажываць сваё сыноўства з Марыяй, пераймаць ад яе пяшчоту і любоў. “І толькі тады, калі пражывеце гэтае сыноўства, зможаце адчуць айцоўства духоўнае да сваіх вернікаў”, — падкрэсліў кс. Мікалай.

Для манаскіх сясцёр а. Анджэй Юхневіч ОМІ казаў пра духоўнае радство кансэкраванай асобы з Маці Божай. Святар растлумачыў імя Марыі. У 20 стагоддзі геолагі адкрылі больш за 20 тысяч таблічак, якія фармавалі старую біблійную мову. Там імя Марыі азначае “узвышаць” альбо “веліч”. Другое значэнне – “сваячка Найвышэйшага” – тая, якая прыналежыць да роду Божага. Езус з боку свайго апекуна Юзафа быў з каралеўскага роду Давіда, з боку Маці – святарскага роду Аарона. Такім чынам Езус – і кароль і святар адначасова. Складанне манаскіх шлюбаў для асобы кансэкраванай – гэта “хачу больш”. Прамоўца заахвочваў манахінь не засяроджвацца на найменьшым, а далей развівацца, бо гэта вынікае з духоўнасці Маці Божай.

 

Затым быў час на прабыванне ў цішыні ў прысутнасці Езуса Эўхарыстычнага і сакрамант пакаяння.

Святую Імшу цэлебраваў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ардынарый прывітаў на сустрэчы прадстаўніка Апостальскай нунцыятуры ў Грузіі і Арменіі кс. пралата Аляксандра Рагіню, які мае магчымасць час ад часу наведваць сваю Бацькаўшчыну.

У гаміліі біскуп Алег адзначыў, што “Марыйная пабожнасць – гэта гарантыя таго, што ідзем у добрым накірунку” і заклікаў памятаць пра адказнасць перад Богам за невыкананне сваіх святарскіх абавязкаў і пра радасць ад сваёй пастырскай паслугі.

Дзякуючы прысутнасці “Pro Christo”, “Добры пастыр” і «Marta_home», святары і манахіні змаглі набыць неабходную духоўную літаратуру і дэвацыяналіі для сваіх парафіяльных супольнасцяў.

Падчас розных анонсаў і навін з дыяцэзіі, якія прадставіў канцлер курыі кс. канонік Віктар Місевіч, адбылася кароценькая прэзентацыя каталіцкага валанцёрскага IT праекта Imsha.by. Сяргей Раюнец распавёў пра сістэму, дзе пасля Будслаўскіх урачыстасцяў будзе змешчаны ў адным месцы расклад Імшаў з розных парафій Беларусі з актуальным раскладам.

Марына Сінкевіч, тэкст
Леанід Юрык, фота

для друку для друку