Калядны канцэрт «Мой Бэтлеем» адбыўся ў Смаргоні

14 студзеня ў араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні прайшоў калядны канцэрт “Мой Бэтлеем”. Удзел у ім прынялі парафіяльны хор і гурт “Verbum Dei” з Мінска.

Канцэртную праграму распачаў парафіяльны хор спевам “Gloria”. Затым прагучалі спевы не толькі на беларускай, але і на польскай, лацінскай і італьянскай мовах. Слухачы змаглі адчуць атмасферу Калядаў, а таксама пачуць спевы, якія ведаюць не першы год.

Вось што распавядаюць пра фэст самі ўдзельнікі:“Гурт “Verbum Dei” я ведаю даўно, асабіста знаёмая з многімі яго ўдзельнікамі. І вельмі задаволена, што яны завіталі у нашую парафію. Для мяне гурт “Verbum Dei” – гэта не толькі прыгожы хрысціянскі спеву, але ў першую чаргу людзі, якія праз творчасць сведчаць аб сваёй веры, сваіх адносінах з Богам, дзеляцца тым, што ляжыць на сэрцы. Кожны іх спеў прасякнуты любоўю да Бога, як малітва, удзельнікам якой ты становішся. Слухаеш іх, падпяваеш і сам не заўважаеш, як твае думкі ідуць у кірунку Неба. Дзякуй вам, “Verbum Dei”, за тое, што вы робіце!”, сказала сястра Юлія FMA.

“Адчыніўшы дзверы араторыя, я пачула гучную музыку і звонкія галасы. Мне здаецца, многія са мной згодзяцца, было адчуванне, быццам голас кранаў сэрца, і па целе беглі мурашкі. Я ўпэўнена, гурт “Verbum Dei”, які ззяў на сцэне, застанецца ў памяці кожнага з прысутных!” падзялілася сваім уражаннем слухачка Вікторыя Бажко.

Слухачы вельмі ўдзячныя гурту “Verbum Dei” за тое, што ён прысвяціў смаргонскай парафіі свой час і падараваў каштоўныя ўспаміны.

Grodnensis.by

для друку для друку