Адкрыты запіс у сямейную пілігрымку ў Будслаў «Рыцары Беззаганнай»

Рух сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame з радасцю запрашае ўсе хрысціянскія сем’і узяць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Пілігрымка аднадзённая, выходзіць 1 ліпеня а 10-й гадзіне з вёскі Пузыры Мядзельскага раёна.

Шлях складае каля 15 км.

Натхнёныя апошнiмi катэхезамi Святога Айца Папы Францішка, арганiзатары пiлiгрымкi заклiкаюць запрасiць у дарогу бабуль i дзядуль.

Тэма сёлетняй сямейнай пілігрымкі — «Рыцары Беззаганнай».

Як заўсёды для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма. Мамы з маленькімі дзецьмі змогуць удзельнічаць у пілігрымцы ў ролі аніматараў на прыпынку або ў дапамозе на кухні.

Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што будзе пастаяннае транспартнае і медыцынскае суправаджэнне.

Запісацца ў пiлiгрымку можна на сайце Руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame ТУТ

Тэлефон для даведак: +375 (44) 719 82 43 — Алiна і Максім Угорыч

Catholic.by

для друку для друку