У суботу, 30 мая, у Нарачы адбылася святая Імша — падзяка за гады навучання ў школе і просьба аб Божым благаслаўленні і добрай здачы экзаменаў для выпускнікоў нарачанскіх школ.
Прыгожая традыцыя цэлебраваць Імшу-падзяку за выпускнікоў існуе ў Нарачы ўжо дванаццаць гадоў. Перад шляхам у дарослае жыццё маладыя хлопцы і дзяўчаты прыходзяць у касцёл, каб даручыць свой лёс Пану Богу.
Як інфармуе парафіяльны сайт, адразу пасля свята Апошняга званка ў школе выпускнікі дзвюх нарачанскіх школ спяшаліся ў касцёл, каб разам з бацькамі, роднымі, блізкімі, настаўнікамі дзякаваць за атрыманыя веды і прасіць Божага благаслаўлення не толькі на экзаменацыйную кампанію, але і на ўсё жыццё.
Разам з благаслаўленнем у падарунак выпускнікі атрымалі абразік Святога Яна Паўла ІІ з пажаданнем, каб гэты ўлюбёны Святы нарачанскай моладзі быў іх апекуном праз усё жыццё.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!