Андрэйкі – вясёлая забава перад Адвэнтам. Гэты час заўсёды вельмі любімы не толькі дзецьмі і моладдзю, але і дарослымі.
Такія сямейныя “запусты” ўпершыню адбыліся пры Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы. 27 лістапада на свята сабраліся 11 сем’яў з Глыбокага і Мінску, якія належаць да супольнасці Назарэт. Гэта ўдзельнікі Асацыяцыі Найсвяцейшай Сям’і пры Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэту.
Сустрэча атрымалася па-сямейнаму цёплай, утульнай і цікавай. Трэба адзначыць, што месяц лістапад вельмі значымы ў жыцці Кангрэгацыі сясцёр, а значыць і для ўсяго Назарэту. 25 лістапада ёсць літургічны успамін бл. Францішкі Сядліскай – заснавальніцы кангрэгацыі, а ў першую нядзелю Адвэнту сёстры адзначалі 146 гадавіну заснавання свайго ордэну.
Таму сустрэча спалучыла ў сабе святкаванне важных падзей на пачатку сустрэчы с. Марыянна Алешчык пазнаёміла бліжэй з жыццём заснавальніцы бл. Францішкі Сядліскай. Потым удзельнікі маліліся ў інтэцыі ўсёй Назарэтанскай супольнасці падчас св. Імшы, якую цэлбраваў пробашч парафіі Святой Тройцы кс. Мікалай Ціхановіч. Пасля малітоўнай часткі, быў пасілак, а затым час на забавы: гульні, танцы і размовы.
Алёна Шаршунс, тэкст і фота
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!

























