У Браславе адбудзецца традыцыйны хрысціянскі баль на Андрэйкі

У суботу 27 лістапада ў браслаўскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца хрысціянскі баль.

Забаўляльная вечарына на Андрэйкі стала ў Браславе ўжо добрай традыцыяй. Штогод перад пачаткам Адвэнту мясцовыя вернікі збіраюцца разам, каб весела правесці час у коле братоў і сясцёр. Хрысціянскі баль у браслаўскай парафіі будзе праходзіць ужо пяты год запар.

Штогод прысутных чакае нейкі сюрпрыз, і сёлета «цвіком праграмы» хрысціянскага балю стане «Тэсла-шоў». Акрамя таго, арганізатары абяцаюць жывую музыку, танцы і пачастунак.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна набыць квіток, што можна зрабіць у закрыстыі касцёла.

Пачатак у 18.00.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:

+375 (29) 577 00 38 — ксёндз Уладзімір

Waladarka.by

 

для друку для друку