Абяцанне, якое Папа Францішак даў Багародзіцы з гары Кармэль. Што гэта можа азначаць для нас?

Многім з нас было б цяжка вытрымаць, але біскуп Рыма сапраўды прыняў гэта блізка да сэрца.

Падчас COVID-19 многія людзі глядзелі тэлевізар, каб палепшыць доўгія тыдні каранціну. Але для Папы Францішка гэта было немагчыма.

Цягам 30 гадоў цяперашні Папа наогул не ўключае тэлевізар з-за таго, што, паводле яго слоў, ён даў абяцанне Маці Божай з гары Кармэль у ноч на 15 ліпеня 1990 г. «Я сказаў сабе: «Гэта не для мяне»», — падзяліўся Папа Францішак у інтэрв’ю «La Voz Del Pueblo».

Больш за тое, Яго Святасць нават не зазірае ў Інтэрнэт. Хоць гэта пакідае яму шмат вольнага часу, каб засяродзіцца на сваіх абавязках як біскупа Рыма і кіраўніка царквы, гэта таксама азначае, што ён не глядзіць футбольныя гульні сваёй любімай каманды. Замест гэтага ён абапіраецца на швейцарскую гвардыю, якая штотыдзень паведамляе яму, як гуляюць розныя каманды.

Папа Францішак не глядзіць тэлевізар

Вам можа быць цікава, чаму сам Пантыфік хутка не праверыць вынікі матчаў ці не дазволіць сабе час ад часу глядзець некаторыя. У рэшце рэшт, ён вялікі прыхільнік гэтай гульні, і кожны заўзятар разумее, як цяжка прапусціць фінал чэмпіянату свету!

Аднак Папа сур’ёзна ставіцца да свайго абяцання Багародзіцы. І гэта добры прыклад для нас, асабліва калі мы схільныя даваць абяцанні, а потым знаходзіць апраўданні, якія нам больш падыходзяць.

Нават калі вы не можаце (ці не хочаце) адмовіцца ад сіняга экрана зусім (а можа, нават і ад некалькіх), вы можаце ўзяць яго за натхненне для фарміравання новых пастаноў або выканання абяцанняў, якія вы ўжо далі.

Па матэрыялах pl.aleteia.org
Пераклад Марыны Сінкевіч

для друку для друку