У сувязі з Годам св. Юзафа ў рымскай базыліцы Сан-Сальваторэ-ін-Лаўро 21 мая 2021 г. пачнецца пазачарговае выстаўленне каштоўных рэліквій, звязаных са Святой Сям’ёй.
У IV ст. іх прывёз у Рым св. Геранім, які атрымаў іх ад хрысціян Святой Зямлі падчас свайго 20-гадовага знаходжання ў Бэтлееме. Гэта вэлюм Марыі і фрагмент мантыі св. Юзафа.
На працягу 1600 гадоў яны захоўваюцца ў Рыме на Палатыне ў базыліцы Сан-Анастазія і вельмі рэдка выстаўляюцца, дзякуючы чаму яркія фарбы на вэлюме Марыі захоўваюцца і па гэты дзень. У базыліцы Сан-Сальваторэ-ін-Лаўро рэліквіі будуць знаходзіцца на працягу 10 дзён. Вернікі будуць маліцца перад імі аб «ласцы прабачэння і міласэрнасці».
Пазачарговае выстаўленне рэліквій будзе суправаджацца разважаннямі на тэму Апостальскага ліста Францішка пра св. Юзафа Patris corde. Іх прапануюць, між іншым, кардыналы Маўра П’ячэнца, Анджэла Камастры, Дамінік Мамбэрці, Джузэпэ Пэтрокі і арцыбіскуп Рына Фізікела.
Базыліка Найсвяцейшага Збаўцы знаходзіцца ў цэнтры старога горада недалёка ад плошчы Навона. Гэта рымскі санктуарый Маці Божай Ларэтанскай і св. Падрэ Піо.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!