Увечары ў сераду, 16 верасня, фігуру святога Арханёла Міхала, нябеснага апекуна Касцёла на Беларусі, урачыста прывіталі ў Віцебскай катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага, паведамляе vitkatedra.by.
Зараз наша Радзіма перажывае вельмі трывожны час, і ад таго, як мы сёння будзем дзейнічаць, ад нашай шчырай малітвы залежыць наша будучыня.
21 верасня ў 18.00 адбудзецца св. Імша з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ў інтэнцыі супакою ў Беларусі, вырашэння грамадска-палітычнага крызісу і хутчэйшага вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў Беларусь. Св. Імша пачнецца ў 18.00.
Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!

