11 красавіка моладзь Браслава і Мёраў сабраліся разам, каб святкаваць Вялікдзень. Распачаўся вечар малітвай у капліцы кляштара сясцёр-эўхарыстак.
Пасля адарацыі ўсе частаваліся дранікамі, якія напярэдадні прыгатавалі дзяўчаты ў доме сясцёр, піша с. Таццяна Гмыза на парафіяльным сайце. Пасля ў народных касцюмах вучыліся танчыць беларускія народныя танцы: «Ойра», «Таўкачыкі», «Верабей» і іншыя. Маладых людзей захапіў прыгожы захад сонца, які пайшлі глядзець усе разам на Замкавую гару. Шмат цёплых і добрых уражанняў пакінуў пасля сябе святочны вечар.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!



