Святы Айцец Францішак прыме на прыватнай аўдыенцыі Раані Мэтукірэ – племяннога лідэра народнасці Каяпа, якая пражывае на тэрыторыі ўсходняй Бразіліі.
Сустрэча адбудзецца сёння, 27 мая, у Ватыкане. З яе дапамогай Пантыфік жадае “пацвердзіць сваю ўвагу да насельніцтва і навакольнага асяроддзя амазонскага рэгіёну, а таксама свае намаганні на карысць захавання супольнага дому”, паведаміў часовы кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Алесандра Джызоці.
Аўдыенцыя для Раані Мэтукірэ ўваходзіць у кантэкст падрыхтоўкі да Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне, які будзе адбывацца з 6 па 27 кастрычніка гэтага году на тэму: “Амазонія – новыя шляхі для Касцёла і для інтэгральнай экалогіі”.
У амазонскім рэгіёне размешчаны дзевяць краін: Балівія, Бразілія, Калумбія, Эквадор, Перу, Венесуэла, Сурынам, Гаяна і Французская Гвіяна. На іх тэрыторыі пражывае каля 34 мільёнаў чалавек.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
