16 чэрвеня Пантыфік здзейсніць падарожжа салідарнасці ў італьянскую дыяцэзію Камерына-Сансеверына-Марке, каб падтрымаць мясцовае насельніцтва, якое адбудоўвае рэгіён пасля землятрусаў.
У жніўні 2016 года вобласць Марке закрануў моцны землятрус магнітудай 6,0, у выніку якога загінулі каля 300 чалавек. Таксама ў студзені 2017 года тут былі зарэгістраваны штуршкі магнітудай 4,7.
У рамках свайго візіту ў Камерына Папа Францішак сустрэнецца з сем’ямі, якія пацярпелі ў выніку катаклізму і страцілі свае дамы, паразмаўляе з прадстаўнікамі ўладаў, наведае мясцовую катэдру, узначаліць святую Імшу на галоўнай плошчы горада, паабедае з духавенствам дыяцэзіі.
Інфармацыю распаўсюдзіла 6 красавіка Зала Друку Святога Пасаду.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!