Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 22 лістапада ва ўзросце 75 год адышоў да Пана а. Ян Валер’ян Хернік OFMConv.
Айцец Ян служыў у Удзеле, апошнім часам з-за моцнай хваробы быў вымушаны выехаць у Польшчу, дзе ляжаў у шпіталі.
Пахавальныя набажэнствы пройдуць 27 лістапада ў аўторак у базыліцы ў Непакалянаве ў Польшчы. А 10.00 — малітва на ружанцы, а 11.00 – пахавальная св. Імша.
Айцец Ян за сваё манаскае і святарскае жыццё працаваў у Польшчы, ЗША (23 гады) і ў Беларусі: у Гродне і Удзеле. Быў экзарцыстам ва ўсіх дыяцэзіях Беларусі.
Паслугу ў Удзеле ў Віцебскай дыяцэзіі выконваў з 2003 года.
Давяраем святой памяці а. Яна Херніка OFMConv Божай Міласэрнасці. Няхай Добры Бог адудзячыць яго вечным шчасцем у Нябесным Валадарстве.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!