Хвала Хрысту!
Паважаныя шанавальнікі культу Маці Божай Тракельскай!
Ад 11 лістапада 2018 года, дня ўспаміну святога Марціна Турскага (ад пятага стагоддзя з гісторыі літургіі гэта быў пачатак Адвэнту) і да 2 лютага 2019 года (Маці Божай Грамнічнай), санктуарый Маці Божай Тракельскай аб’яўляе конкурс лепшых вершаў, песень, відэаролікаў на тэму “Маці Божая Тракельская, вядзі нас за сабой…”.
Удзельнікі конкурсу падзелены на 3 групы: дзеці (да 16 гадоў); моладзь (16-30 гадоў); дарослыя (ад 30 і вышэй).
Свае працы можна дасылаць:
- на электронную пошту trokiele@tut.by
- Белпоштай на адрас: 231372, Воранаўскі раён, в. Тракелі, вул. Лідская, д. 61А.
- праз сацыяльныя сеткі ў асабістыя паведамленні vk.com, instagram.com.
Абавязкова трэба напісаць дадзеныя канкурстанта: імя, прозвішча, узрост і адрас пражывання.
Пасля аб’яўлення вынікаў святую Імшу ў санктуарыі ў інтэнцыі ўсіх канкурсантаў узначаліць біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч.
За першыя тры месцы пераможцаў чакае ўзнагарода, а найлепшыя творы будуць надрукаваны ў кнізе пра Маці Божую Тракельскую.
Як кусташ гэтага санктуарыя, заклікаю Вас да ўдзелу ў конкурсе, жадаю Вам поспехаў і Божага благаслаўлення.
кс. Юрый Беганьскі
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!