22 верасня ў Слоніме пройдзе XIV турнір па міні-футболу «Памяці св. Яна Паўла II». Да ўдзелу ў турніры запрашаюцца каманды з каталіцкіх парафій Беларусі.
Рэгламент турніру:
- рэгістрацыя і св. Імша (парафія Беззаганнага Зачацця НПМ, вул. Першамайская 11);
- узрост удзельнікаў — ад 16 гадоў (кожнай камандзе неабходна запоўніць і запэўніць подпісам і пячаткай пробашча заяўку і выслаць яе ў электронным выглядзе да 14 верасня на адрас: a-malafei@mail.ru). Кожны ўдзельнік падчас рэгістрацыі павінен мець пры сабе пашпарт або ксеракопію дадзенага дакумента;
- максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі — 10 чалавек;
- у турніры ў адной камандзе можа ўдзельнічаць толькі адзін футбаліст, які мае прафесійны кантракт у вялікім футболе або міні-футболе;
- усе футбольныя матчы будуць праходзіць на поле са штучным пакрыццём стадыёна ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» (чатыры пляцоўкі 20:40 м);
- метадам жараб’ёўкі каманды будуць падзелены на групы;
- падчас гульні на полі можа знаходзіцца 4 палявыя гульцы і адзін брамнік;
- час гульні — два тайма па 10 хвілін;
- замены — неабмежаваная колькасць;
- арганізатары на час правядзення турніру забяспечваюць ўсіх удзельнікаў харчаваннем і спартыўна-забаўляльнай праграмай;
- парушэнне рэгламенту вядзе да дыскваліфікацыі каманды ў наступных турнірах.
Прaграма турнiру:
7.30-8.50 – прыезд каманд (касцёл Беззаганнага Зачацця НПМ; Слонім, вул. Першамайская, 11);
09.00 – св. Iмша (касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Панны Марыі);
10.00 – хроніка турніру (відэаагляд);
10.30 – футбол (пачатак спаборніцтваў на групавой стадыі, стадыён ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”);
13.30-14.00 – абед;
14.00-17.30 – футбол (фінальныя гульні, ад 1 да 16 месца, стадыён ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”);
18.00 – уручэнне ўзнагарод;
18.30 – вячэра (гімназія № 1; вул. Сінічкіна, д. 36, г. Слонім);
19.00 – заканчэнне турніру.
Генеральным спонсарам турніру з’яўляецца ТАА «Виботорг».
Па ўсіх пытаннях звяртацца да арганізатара кс. Артура Малафея па тэл.: +375 (29) 319 54 65 (Velcom); +375 (33) 624 35 22 (МТС).
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
