9 лістапада 2017 года прадстаўнікі таварыства святога Францішка Сальскага на Беларусі правялі дабрачынную акцыю, накіраваную на падтрымку шматдзетных і няпоўных сем’яў, паведамляе sdb.by.
На гэты раз дапамогу з рук рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства на Беларусі ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB у выглядзе зімовага абутку атрымалі дзеці з Багданава і навакольных вёсак, якія прыналежаць да багданаўскай парафіі святога Міхала Арханёла.
У падрыхтоўцы да правядзення акцыі актыўны ўдзел прымалі мясцовыя ўлады і пробашч парафіі святога Міхала Арханёла Ігар Лашук.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
