Усіх сардэчна запрашаю на чарговую сустрэчу «Вінаградніку», якая адбудзецца 3 чэрвеня. Тэма чарговай сустрэчы: «Хрысціянства і страх перад смерцю».
Смерць з’яўляецца неад’емнай часткай нашай чалавечай прыроды. Раней ці пазней, усе мы з ёй сустрэнемся. Страх і роспач перад надыходзячай смерцю абсалютна апраўданы, але для людзей, якія не вераць у жыццё пасля смерці, для якіх з хвілінай смерці сканчваецца ўсё добрае. І абсалютна незразумелым становіцца страх перад смерцю для хрысціянаў, якія вераць ва ўваскрасенне. Аб чым ён сведчыць?
Як заўсёды, чакае нас не толькі канферэнцыя, але і малітва, і споведзь, і, спадзяюся, шмат нечаканых падарункаў ад Госпада.
Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу. Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 01.06.2017 (чацвер).
Тэлефон для запісу: +37529 713 02 33 (МТС) — а. Аляксандр Жарнасек МІС.
РАСКЛАД:
9.00 — сняданне;
10.00 — ранішняя малітва;
10.30 — канферэнцыя I;
11.30 — канферэнцыя ІІ
12.45 — абед, вольны час;
13.30 — адарацыя, споведзь, размовы;
16.30 — святая Імша;
17.30 — вячэра;
18.30-21.00 — малітва заступніцтва
а. Аляксандр Жарнасек МІС
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!