З 14 па 19 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе пройдзе летняя школа касцёльнага спеву.
Калектыў выкладчыкаў узначальвае дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзімір Неўдах, арганіст мінскага катэдральнага касцёла.
У праграме:
- пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў;
- супольны харавы спеў;
- тэорыя і практыка касцёльнага спеву;
- гісторыя касцёльнай музыкі (факультатыў);
Да ўдзелу запрашаюцца парафіяльныя хары, вакальныя групы і ўсе, каму падабаецца касцёльны спеў і музыка. (Музычная адукацыя не абавязкова, узрост не абмежаваны).
Кошт за 6 дзён складае 30 рублёў.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе адбывацца 14 жніўня ад 15.00 (будынак насупраць касцёла). Пачатак заняткаў у 17.00.
Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлег і харчаванне.
З сабой неабходна мець:
- ноты касцёльных спеваў, якія вам найбольш падабаюцца, каб падзяліцца з іншымі;
- спальнік (пры магчымасці);
- музычныя інструменты (абавязкова для музыкантаў)
Кульмінацыяй Тыдня касцёльных заняткаў стане спеў падчас святой Імшы 19 жніўня на галоўнай урачыстаці Маці Божай Валадаркі Азёраў (палявы алтар).
Запоўненыя анкеты дасылаюцца да 9 жніўня (спампаваць анкету можна тут>>) на e-mail: agniinna@mail.ru або па адрасе: парафія Нараджэння Маці Божай вул. Савецкая, 1, г. Браслаў 211970 , Віцебская вобл.
Кантактныя тэлефоны:
+375 2153 65-2-36 тэл./факс
+375 (29) 710-50-37 (кс. пробашч Станіслаў Мжыглуд SDS)
+375 (29) 715 73 42 (арганістка Іна Сапун)
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!