- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Летняя школа касцёльнага спеву пройдзе ў Браславе

[1]З 14 па 19 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе пройдзе летняя школа касцёльнага спеву.

Калектыў выкладчыкаў узначальвае дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзімір Неўдах, арганіст мінскага катэдральнага касцёла.

У праграме:

Да ўдзелу запрашаюцца парафіяльныя хары, вакальныя групы і ўсе, каму падабаецца касцёльны спеў і музыка. (Музычная адукацыя не абавязкова, узрост не абмежаваны).

Кошт за 6 дзён складае 30 рублёў.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе адбывацца 14 жніўня ад 15.00 (будынак насупраць касцёла). Пачатак заняткаў у 17.00.

Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлег і харчаванне.

З сабой неабходна мець:

Кульмінацыяй Тыдня касцёльных заняткаў стане спеў падчас святой Імшы 19 жніўня на галоўнай урачыстаці Маці Божай Валадаркі Азёраў (палявы алтар).

Запоўненыя анкеты дасылаюцца да 9 жніўня (спампаваць анкету можна тут>> [2]) на e-mail: agniinna@mail.ru або па адрасе: парафія Нараджэння Маці Божай вул. Савецкая, 1, г. Браслаў 211970 , Віцебская вобл.

Кантактныя тэлефоны:
+375 2153 65-2-36 тэл./факс
+375 (29) 710-50-37 (кс. пробашч Станіслаў Мжыглуд SDS)
+375 (29) 715 73 42 (арганістка Іна Сапун)

waladarka.by [3]