Каталіцкая харызматычная супольнасць «Эмануэль» запрашае на 3-х дзённыя рэкалекцыі ў Баранавічах. Падчас сустрэчы ўдзельнікі бліжэй пазнаёмяцца з жыццём супольнасці, пачуюць сведчанні, падзеляцца сваім духоўным досведам і паразважаюць над пакліканнем мужчыны і жанчыны.
Супольнасць была заснавана пад дзеяннем Духа Святога ў 1976 французам П’ерам Гусарам. На дадзены момант яна налічвае больш за 10 тысяч членаў у 64 краінах свету.
У суполцы больш за 200 святароў, некалькі біскупаў і больш за 200 братоў і сясцёр. У суполцы 3 галоўныя харызмы: адарацыя, евангелізацыя, спачуванне.
Праграма рэкалекцый:
23 студзеня, пятніца
17.00 — прыезд;
18.00 — вячэра;
19.00 — святая Імша;
20.00 — вечаровая праграма.
24 студзеня, субота
08.00 — сняданак;
09.00 — малітва праслаўлення;
09.45 — канферэнцыя “Адарацыя, спачуванне і евангелізацыя: харызматы супольнасці Эмануэль” – навучанне /сведчанне – частка 1;
10.15 — кава-брэйк;
10.30 — навучанне /сведчанне – частка 2;
11.00 — перапынак;
11.30 — групкі дзялення;
12.30 — абед;
13.30 — вольны час, прагулка ў ваколіцах;
16.00 — святая Імша;
17.00 — канферэнцыя “Пакліканне мужчыны і жанчыны” (падзеленыя групы);
18.30 — вячэра;
20.00 — вечар Міласэрнасці, а затым адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.
25 студзеня, нядзеля
08.00 — сняданак;
08.45 — малітва праслаўлення;
09.15 — святая Імша;
10.30 — развітанне, удзельнікі могуць застацца даўжэй для кантактавання i супольнай малiтвы.
Калi ў вас не атрымоўваецца прыехаць у пятнiцу, можаце далучыцца ранiцай у суботу.
КОШТ. Ахвяраванні (звычайна 100 000 руб.)
ЗАПІС. Абавязковы. Да 21 студзеня. Кантактная інфармацыя: Аня +375 44 762 26 60, anna.lickevich@gmail.com, vk.com/event85014949
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
