9 лістапада навучэнцы гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі ў чарговы раз наведалі вёску Галавічполе, у якой знаходзіцца дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Супольна перажыты час з дзецьмі стаў для будучых святароў яшчэ адным заклікам несці Евангелле для абяздоленых, хворых і пакінутых людзей.
Семінарысты, молячыся за дзяцей, папрасілі таксама заступніцтва і апекі Маці Божай для іх.
Дом-інтэрнат ў Галавічполі распачаў сваю дзейнасць 28 жніўня 1973 года і разлічаны на 156 выхаванцаў. Там жывуць дзеці-інваліды з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў. Яны маюць патрэбу ў пастаянным доглядзе і дапамозе.
