Запрашаем у пілігрымку ў Фаціму!

fatima jpgГэтай восенню вы маеце ўнікальную магчымасць наведаць месца аб’яўлення Маці Божай у Фаціме (Партугалія), дастаткова толькі далучыцца да группы паломнікаў, якія ўжо менш чым праз тыдзень адправяцца ў падарожжа.

Пілігрымы збіраюцца з усёй Беларусі, а таксама далучаецца дзесяціасабовая группа вернікаў з Масквы. Тут няма чаму здзіўляцца, бо часам людзі прылятаюць нават з Уладзівастока (так было ў 2014 годзе) пераадольваючы каля 10 тысячаў кіламетраў самалётам, каб пасля далучыцца да арганізаванай групы пілігрымаў і сеўшы ў камфартабельны аўтобус ехаць яшчэ каля 4,5 тыс кіламетраў, толькі дзеля таго, каб самім памаліцца на месцы аб’яўлення Маці Божай.

У гэтым годзе з нагоды падрыхтоўкі да 100–гадовага юбілею аб’яўленняў, што будзем святкаваць праз год, у Фаціме малітву ўзначаліць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама ён асвяціць фігуру Маці Божай Фацімскай, якая пасля прыбудзе ў Беларусь і дасць Бог, будзе вандраваць па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

fatima01

Мы прапануем вам адправіцца ў цікавае падарожжа разам з намі з 26 верасня па 11 кастрычніка 2016 года і наведаць Ліхень, Кёльн, Парыж, Лурд, Санцьяга-дэ-Кампастэла, Фаціму, Лісабон, Барселону, Падую і Чэнстахову!

Мы праедзем усю Еўропу! Згодна са старажытнай традыцыяй пілігрымаў акунёмся ў водах акіяну, што ёсць сімвалам новага жыцця паломніка і з новымі светлымі думкамі вернемся дамоў.

Кошт паездкі – 1399 руб.

Запрашаем у вашае найлепшае падарожжа з Piligrymka.by!

Каб прыняць удзел у паломніцтве, патэлефануйце нам: +37529 6635110, +37533 3535110.

З праграмамі пілігрымак вы можаце азнаёміцца на нашым сайце: www.piligrymka.by

Кс. Вячаслаў Барок

 

для друку для друку