У Друі ў каталіцкім кляштары Насвяцейшай Тройцы працягваецца пленэр “Пачаткі-II” – больш за 30 мастакоў ствараюць палотны, частка з якіх станецца зместам будучай карціннай галерэі, паведамляе Krynica.info
Згодна з умовай пленэру, кожны мастак, ад’язжаючы, пакіне ў кляштары адну са сваіх працаў.
Урачыстае закрыццё пленэра і вернісаж адбудуцца 24 ліпеня пры ўдзеле біскупа Віцебскага Алега Буткевіча.
У дні, калі няспынны дождж перашкаджае майстрам пісаць з натуры, келлі кляштара ператвараюцца ў майстэрні.
У Друю прыехалі не толькі мэтры, но і таленавітая моладзь.
Каралеўна беларускага авангарду Вольга Сазыкіна бачыць Друю дзяўчынай, што ляціць у паднябессі.
