23 ліпеня Касцёл каталіцкі ўшаноўвае святую Брыгіду. Яна жыла і дзейнічала перш за ўсё ў Швецыі ў 14ст. Аднак, у дзейнасці для Хрыста не абмежавалася тэрыторыяй сваёй Бацькаўшчыны, здзейсніла некалькі паломніцтваў, пры гэтым пакідала за сабой сляды ў выглядзі заснаваных добрых спраў, як напрыклад у Рыме – дом міласэрнасці.
Была святой і ў ролі шмадзетнай маці, мела аднаго мужа і 8 дзяцей, і ў ролі манахіні, як заснавальніца манастыроў жаночага і мужчынскага.
Гэта ўнікальная жанчына павучала каралёў Еўропы і Рымскіх Пап. Маючы актыўную жыццёвую пазіцыю і жывучы пры каралеускім двары, адначасова была візіянеркай. Нам пакінула набажэнтсва аб тайне шчасця, і тым самым прыадсланіла дарогу да добрай смерці.
Сёння святая Брыгіда спачывае ў Вадстане (Швецыя), ў манастыры заснаванай ёй пры жыцці, і які сёння прыналежыць пратэстанцкай царкве. Яе рэліквіі знаходзяцца таксама і ў катэдральным саборы Стакгольма.
Запрашаем адправіцца ў падарожжа, якое адбудзецца 25-31 жніўня 2016. Мы наведаем Талін, Хельсінкі, Рыгу, Аглону, будзем маліцца ў катэдры Стакгольмскай, ушануем рэліквіі святой Брыгіды.
Падарожнічаць будзем аўтобасам з Мінска, а таксама 3 разы будзем сядаць на паром, каб пераадоліць прасторы Балтыйскага мора. Падчас гэтага вандравання мы будзем сузіраць прыгажосць створаную Богам і рукой чалавека.
Умовы пілігрымавання – абавязковыя ахвяраванні за аднаго паломніка 950 рублёў, за дваіх 1800 рублёў.
Запіс да 27 ліпеня.
Тэлефоны: + 375 33 353 51 10; +375 29 663 51 10
кс. Вячаслаў Барок, Piligrymka.by
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
