У Івянцы з 15 па 23 жніўня адбудуцца евангелізацыйныя рэкалекцыі, мэтай якіх з’яўляецца паглыбленне катэхетычных ведаў і прыйсце да больш блізкай сустрэчы з асобай Езуса Хрыста. Сем дзён рэкалекцый будуць прысвечаны наступным тэмам:
I Дзень — Бог любіць мяне. Разбурэнне ілжывага, фальшывага вобраза Бога. Адкрыццё Бога як Айца, поўнага любові.
II Дзень — Грэх аддзяляе мяне ад Бога. Прабачэнне і ўнутранае аздараўленне. Паказ наступстваў граху. Знаёмства са сваімі недахопамі.
III Дзень – Я патрабую Збаўцу. Аб’яўленне Езуса як адзінага Пана і Збаўцы свету і кожнага чалавека.
IV Дзень — Я хачу паверыць у Бога і навярнуцца. Прыход да асабістага акту веры, да пераканання, што Езус можа змяніць маё жыццё. Знаёмства і асабістая сустрэча з Езусам, паглыбленне ўзаемаадносінаў з Ім.
V Дзень — Марыя — мая маці. Адкрыццё ўзаемаадносінаў з Марыяй.
VI Дзень — Езус пасылае да мяне Святога Духа. Ўзбуджэнне жадання мець перш за ўсё Духа Святога.
VII Дзень — Мне патрэбны Касцёл. Паглыбленне ведаў аб жыцці Касцёла.
Штодзённая праграма на рэкалекцыях будзе выглядаць наступным чынам:
700 — Пад’ём
730 — Малітва і Гадзінкі да Найсвяцейшай Марыі Панны
800 — Сняданне, дзяжурства
930 — Школа спеваў
1030 – Св. Імша, Анёл Панскі
1200 — Медытацыя (прыкладна 30 хвілін)
1245 — Абед
1500 — Вяночак да Божай Міласэрнасці і канферэнцыя
1600 — Сустрэча ў групах
1800 — Вячэра
1900 — Вясёлы вечар
2000 — Уводзіны ў малітву і Адарацыя (Ружанец)
— Святая цішыня (Sacrum silentium)
— 30 хвілін пасля заканчэння малітвы выключаецца свет.
Важным момантам рэкалекцый будзе евангелізацыя па дамах. Групы па 3 чалавекі пойдуць, каб падзяліцца асабістым перажываннем спаткання з Богам і пладамі перажытых рэкалекцый. Узрост удзельнікаў: 14 — 35 гадоў. Удзельнікі будуць дзяліцца на группы ў адпаведнасці з узростам.
Пасля рэкалекцый плануецца пастанная фармацыя ўдзельнікаў: сустрэчы ў групах у сваіх парафіях (матэрыялы на гэтыя сустрэчы аніматар групы будзе атрымліваць кожны тыдзень па электроннай пошце); пастырскія канвенцыі; асабісты ўдзел у доме на працягу цэлага тыдня.
Праз евангелізацыйныя рэкалекцыі арганізатары хочуць дасягнуць двух мэтаў. Мэта бліжэйшая была паказначана на пачатку, а мэта больш аддаленая заключаецца ў падрыхтоўцы ўдзельнікаў да выхаду на шлях фармацыі ў школе новай евангелізацыі Беззаганнай, які будзе працягвацца тры гады.
Удзельнікаў просяць мець:
- Святое Пісанне (Стары і Новы Запавет)
- Ружанец,
- нататнік і ручку,
- ліхтарык і спальнік.
Для ўдзелу ў жнівеньскіх рэкалекцыях няма вызначанай аплаты, за ахвяру арганізатары будуць удзячныя.
Жадаючых прыняць удзеў у евангелізацыйных рэкалекцыях просім тэлефанаваць: +375298889782 (айцец Павел) , альбо выслаць свае дадзеныя (Імя, Прозвішча, дата нараджэння, нумар тэлефона і парафія) на электронны адрас: br.pawelromanczuk@gmail.com.
Айцец Павел М. Раманчук OFM Conv
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!