Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску запрашае міністрантаў (ад 12 гадоў) і юнакоў, якія разважаюць над сваім пакліканнем, на рэкалекцыі, якія адбудуцца 8-9 студзеня.
У праграме рэкалекцый — малітва, канферэнцыі, святая Імша, адпачынак і праца, магчымасць споведзі і размовы са святаром.
Рэкалекцыі стануць найлепшым часам, каб паглыбіць свае веды і ўзбагаціць духоўнае жыццё.
Пачатак 8 студзеня ў 13.00.
За падрабязнай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне: +375 29 523 51 53 (кс. Павел Ярашэвіч)
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!