Гродзенская Вышэйшая духоўная семінарыя запрашае хлопцаў на рэкалекцыі

seminaryst_weekend4З 11 па 14 жніўня 2016 года, падчас летніх канікул, у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пройдуць рэкалекцыі “Распазнанне паклікання”.

Запрашаем міністрантаў і ўсіх хлопцаў ад 14 гадоў на перажыванне хвілін цішыні, а таксама цікавага разважання над сваім жыццёвым шляхам. Запрашаем яшчэ раз запытаць сябе ў сэрцы: “Да чаго мяне кліча Бог?»

Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.

Просім паведаміць да 1 жніўня аб ўдзеле ў рэкалекцыях.

Прыезд на рэкалекцыі: 1 жніўня, 18:00.

Адказны за рэкалекцыі: кс. Валерый Быкоўскі.

Кантактныя нумары: +375296952469 (velcom), кс. Андрэй Лішко +375297449961, тэл. семінарыі (8-0152) 77-02-34.

grodnensis.by

для друку для друку